Станіслаў ХАШКОЎСКІ: Упэўнены, што абноўленая Канстытуцыя будзе накіравана на тое, каб дзяржава прадаўжала ўстойліва развівацца.

Сельское хозяйство

Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю, які адбудзецца 27 лютага, пытанні, звязаныя з дапаўненнямі ў Асноўны Закон, а таксама грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне цяпер шырока абмяркоўваюцца сярод людзей. Сваім меркаваннем працягваюць дзяліцца і жыхары нашага раёна.
Станіслаў ХАШКОЎСКІ, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Буеўшчына”:
— Пасля падзей жніўня 2020 года стала відавочна, што адны з самых стабільных прадстаўнікоў нашага грамадства — аграрыі: яны не кінулі працу, убіралі ўраджай, даілі кароў. Людзі ў сельскай мясцовасці добра памятаюць 1991 год, калі на працягу многіх месяцаў не атрымлівалі заработную плату. Канечне, змяненні патрэбныя, жыццё не стаіць на месцы. Людзі лічаць, што прыйшоў час удасканальваць існуючы Асноўны Закон, каб ён забяспечваў развіццё краіны і кансалідаваў народ. Упэўнены, што абноўленая Канстытуцыя будзе накіравана на тое, каб дзяржава прадаўжала ўстойліва развівацца.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.