Васілій ПРОТАС: Для мяне вельмі важна, каб мы жылі ў мірнай, суверэннай і незалежнай краіне.

Общество

Працягваем цікавіцца меркаваннямі шаркаўчан наконт праекта Канстытуцыі, правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
Васілій ПРОТАС, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”:
— Цалкам раздзяляю пункт погляду аб тым, што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі прадыктавана часам, паколькі свет за апошнія дзесяцігоддзі вельмі змяніўся. Частка прапанаваных змяненняў абумоўлена новымі выклікамі і пагрозамі, якім неабходна супрацьстаяць. Не апошнюю ролю адыгралі знешнепалітычныя абставіны і адносіны да Беларусі з боку краін Захаду. І гаворка тут не толькі аб эканоміцы, але і аб духоўных каштоўнасцях, традыцыйных для беларускага грамадства.
Надзвычай важнымі з’яўляюцца дапаўненні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды. Гэта тое, што неабходна зрабіць для будучых пакаленняў беларусаў. Для мяне, як для воіна-інтэрнацыяналіста, гэта надзвычай актуальна. Наша грамадскае аб’яднанне вядзе актыўную работу сярод падрастаючага пакалення, накіраваную на выхаванне патрыятызму, любові да Айчыны, павагі да старэйшых людзей.
Цяпер жа ад кожнага з нас патрабуецца не заставацца ў баку, а выканаць свой грамадзянскі абавязак — прыйсці 27 лютага на ўчастак для галасавання і зрабіць свой выбар. Менавіта так я і зраблю, бо для мяне вельмі важна, каб мы жылі ў мірнай, суверэннай і незалежнай краіне.
Сяргей РАЙЧОНАК.