Віталій ЛЯЛЕКА: Усе мы павінны захаваць нашу любімую краіну, у якой жывём, дзе нарадзіліся нашы дзеці, унукі.

Общество

Захаванне сённяшняга дабрабыту беларусы зваязваюць з абноўленай Канстытуцыяй і рэспубліканскім рэферэндумам, які пройдзе 27 лютага.
Віталій ЛЯЛЕКА, пенсіянер:
— Рэферэндум — значная падзея для любой дзяржавы, адпраўная кропка для далейшага развіцця грамадства.
Сярод змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона вялікае значэнне нададзена захаванню гістарычнай праўды, памяці пра масавы гераізм народа, выхаванню патрыятызму ў падрастаючага пакалення.
Важным лічу дапаўненне пра адказнасць бацькоў за падрыхтоўку дзяцей да грамадска-карыснай дзейнасці, выхаванне павагі да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый, за сваё здароўе.
Усе мы павінны захаваць нашу любімую краіну, у якой жывём, дзе нарадзіліся нашы дзеці, унукі. Мы разам крок за крокам будавалі нашы вёскі і гарады. Будзем і далей клапаціцца пра дабрабыт рэспублікі, рабіць усё для таго, каб яна заставалася незалежнай.
Сяргей РАЙЧОНАК.