Віншуем работнікаў землеўпарадкавальнай і картаграфа-геадэзічнай службы!

Актуальное

І. В. Бекіш, І. М. Сулікоўская і І. С. Касарэўская на чарговай планёрцы

Галоўная задача, якую вырашае зямельная служба раёна — рэалізацыя функцый дзяржаўнага рэгулявання зямельных адносін, ахова і рацыянальнае выкарыстанне зямель на тэрыторыі раёна.

У землеўпарадкавальнай службе райвыканкама працуюць галоўныя спецыялісты Іна Сяргееўна Касарэўская, Андрэй Пятровіч Шынкевіч, вядучы спецыяліст Святлана Міхайлаўна Дарашчонак. Узначальвае службу Ірына Мікалаеўна Сулікоўская, яе намеснікам з’яўляецца Ірына Віктараўна Бекіш.

Надзённыя пытанні, якія вырашаюць землеўпарадкавальнікі, — абнаўленне планава-картаграфічных карт, устанаўленне межаў населеных пунктаў раёна.

У цэнтры ўвагі знаходзіцца разгляд праекта закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі. Прэзідэнт Беларусі даручыў максімальна спрасціць працэдуру адводу зямель.

Кацярына СОСНА, фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *