Шаркаўшчынскія школьнікі ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе малюнкаў «Пасябруй са спортам»

Спорт

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Прэзідэнцкім спартыўным клубам і Мінгарвыканкамам кожны год праводзіцца рэспубліканскі конкурс малюнкаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў пад назвай “Пасябруй са спортам!”.
— З лістапада мінулага года і да лютага 2022 года першы (школьны) этап праводзіцца ў навучальных установах нашага раёна. — Удзел у ім прынялі ўсе школы, — паведаміла нам культарганізатар Шаркаўшчынскага цэнтра дзяцей і моладзі Алена Калесніковіч. — Лепшыя 20 малюнкаў былі прадстаўлены на разгляд кампетэнтнага журы раённага этапа. З гэтых работ трэба было выбраць 10 лепшых для ўдзелу іх у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.
У першай (малодшай) групе вучняў 1—3 класаў лепшымі сталі малюнкі Льва Магаліцкага і Канстанціна Мартынава з СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына, Анастасіі Буда з Германавіцкай ДС—СШ, Ганны Фокавай і Міланы Акмаевай з Іёдскай ДС—СШ.
У другой (старэйшай) групе вучняў перамаглі Паліна Касарэўская з СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына, Лізавета Смірнова з Велікасельскай ДС—БШ, Уладзіслаў Плотнікаў з Більдюжскай СШ, Дар’я Морхат з Лужкаўскай СШ і Ульяна Хаданёнак з Германавіцкай ДС—СШ.
Работы гэтых вучняў будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу. Пажадаем аўтарам малюнкаў перамогі!
Сяргей РАЙЧОНАК.