Шаркаўчанка Вольга Рачыцкая перамагла ў абласным інтэлектуальным квізе “Канстытуцыя — сіла Асноўнага Закона»

Главное Молодежь

Вольга Рачыцкая, Кірыл Лапацкі, Вераніка Лаўрыновіч

18 лютага сярод школьнай моладзі праводзіўся інтэлектуальны квіз “Канстытуцыя — сіла Асноўнага Закона». Больш за 300 хлопцаў і дзяўчат з усёй Віцебскай вобласці змаглі праверыць свае веды па асновах дзяржаўнасці і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пераможцамі раённага этапа сталі вучні сярэдняй школы №1 г.п. Шаркаўшчына: Вольга Рачыцкая, Вераніка Лаўрыновіч, Кірыл Лапацкі. Пасля чаго адбыўся абласны этап, першае месца на якім, прадэманстраваўшы выдатны ўзровень ведаў, заняла шаркаўчанка Вольга Рачыцкая. Віншуем Вольгу з перамогай.

Інтэлектуальны квіз праводзіўся з мэтай павышэння электаральнай актыўнасці моладзі.