Іна ПУЧЫНСКАЯ, навуковы супрацоўнік Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча:
— Зусім хутка адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум. Як і ўсе беларусы, я чакаю прыняцця абноўленай Канстытуцыі. Гэта вельмі важны і лёсавызначальны крок у жыцці краіны. Кожны з нас меў магчымасць абмеркаваць асноўныя палажэнні Канстытуцыі, унесці аргументаваныя прапановы па яе змяненні. І менавіта рэферэндум цяпер прадэманструе меркаванне беларускага народа. Упэўнена, што дакумент, які яднае нас усіх, будзе дзейсным у вырашэнні ўсіх надзённых пытанняў нашых людзей. Абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме. Гэта павінен зрабіць кожны грамадзянін, які пражывае ў Беларусі і клапоціцца пра яе далейшы светлы лёс.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК