Вольга КІНЬКО, фельчар Васюкоўскага ФАПа:
— Не стала чакаць асноўнага дня рэферэндума, а вырашыла прагаласаваць датэрмінова, бо 27 лютага мы сям’ёй паедзем у Мінск. Асабіста для сябе лічу, што кожны сумленны грамадзянін абавязкова павінен прыняць удзел у галасаванні. Сёння надзвычай важна паклапаціцца пра будучае сваіх родных, сваёй краіны. Упэўнена, абноўленая Канстытуцыя будзе адпавядаць патрабаванням часу, забяспечваць далейшае развіццё Рэспублікі Беларусь.