На стадыёне каля Шаркаўшчынскай СШ № 1 з’явіўся танк

Молодежь

Дзяніс Арэшкаў, Павел Ясюкевіч і Улад Шынкевіч на сваім танку. Так і хочацца спытаць "Да Берліну даедзеце, хлопцы?!"

«Увага, увага, на тэрыторыі стадыёна каля Шаркаўшчынскай СШ №1 з’явіўся танк, яго гармата пагрозліва накіравана на будынак школы!» Як вам, шаноўныя чытачы, такая сенсацыйная навіна? Але супакойцеся, нічога нашай установе адукацыі не пагражае. Гэты танк, што праўда, памерам, як сапраўдны, але зроблены са снегу. Зрабілі яго школьнікі Дзяніс Арэшкаў, Павел Ясюкевіч і Улад Шынкевіч. Штуршком для стварэння скульптуры стаў конкурс на лепшы снежны танк, які праводзіцца папулярнай онлайн-гульнёй у танкі. Хлопцы падумалі, а чым мы горшыя, і вырашылі даказаць, што могуць геройстваваць не толькі ў віртуальных баталіях, але ў і рэальным жыцці ствараць нешта цікавае і прыгожае. І не думайце, што гэта так проста збудаваць такую махіну са снегу. Гэта ж колькі снегу перагарнулі хлопцы?! Працавалі на працягу трох тыдняў, збіраліся штовечар на стадыёне, аддаючы гадзіны тры стварэнню баявой машыны. Былі і хвіліны сумнення, калі  хацелася кінуць пачатае. Да таго ж цікаўныя малышы-школьнікі, залазячы на танк, пастаянна нешта ламалі ў канструкцыі, прыходзілася падпраўляць. Але бацькі падбадзёрвалі: калі пачалі, то трэба давесці справу да канца.

— Вось толькі адно патлумачце хлопцы, — прашу ў іх. — Чаму дула гарматы глядзіць на будынак школы? Няўжо яна вам так абрыдзела і далася ў знакі?

— Ды не, — усміхаюцца яны, — сваю школу мы любім. Размясцілі танк так, каб лепш было відаць яго з дарогі, а на школу давялося накіраваць дула, бо з іншага боку знаходзіцца касцёл.

Што ж, падзякуем хлопцам за цікавую ініцыятыву, працавітасць і праяўленую настойлівасць. Здаецца, дробязь, хлапечая забаўка, але ж папрацавалі яны для яе стварэння па-даросламу і праявілі мужчынскую вытрымку. А таксама пажадаем, каб журы конкурсу па заслугах ацэніла іх танк.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА
[nggallery id=22]



4 комментария по теме “На стадыёне каля Шаркаўшчынскай СШ № 1 з’явіўся танк

  1. По примеру ребят быстро всем на снег, который скоро заменит весна.

  2. Молодцы, ребята! Это намного лучше, чем «тупо» сидеть в компьютерах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *