Правілы небяспекі ў перыяд вясновай павадкі

Служба 101

Прырода пачала абуджацца пад цёплым веснавым сонейкам. Імкліва растаяў снег, на вадаёмах амаль не засталося лёду. Калі на азёрах і сажалках ледзяное покрыва можна яшчэ сустрэць дзе-нідзе, то на рэках яго зусім няма.

Да насельніцтва звяртаецца старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч:

— Як вядома, на рэках лёд растае значна раней, асабліва пры плюсавых тэмпературах, ападках у выглядзе мокрага снегу і дажджу. У такі перыяд людзям вельмі небяспечна знаходзіцца на вадаёмах, асабліва аматарам рыбнай лоўлі. Паважаныя грамадзяне, будзьце пільнымі на вадаёмах і каля іх! Каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх, не грэбуйце элементарнымі правіламі бяспекі.

У аграгадку Іёды нядаўна адбылася трагедыя. Мясцовы жыхар вырашыў перайсці ручэй, але паслізнуўся і не змог з яго выбрацца… Адбылася трагедыя — чалавек загінуў.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шаркаўшчынскага раённага аддзела па НС Крысціна Курэц нагадвае шаркаўчанам пра небяспеку ў перыяд вясновай паводкі:

— Найбольшую небяспеку вясновая паводка ўяўляе для дзяцей. Застаючыся без нагляду бацькоў і старэйшых, не ведаючы мер бяспекі, так як пачуццё небяспекі ў дзіцяці слабым цікаўнасці, гуляюць яны на абрывістым беразе, а часам катаюцца на крызе вадаёма. Такая бестурботнасць часам канчаецца трагічна. Увесну трэба ўзмацніць кантроль за месцамі гульняў дзяцей.

Калі вы апынуліся сведкам няшчаснага выпадку на рацэ ці возеры, то не губляйцеся, ня уцякайце дадому, а гучна клічце на дапамогу.

АСВОД і супрацоўнікі РАНС папярэджваюць: беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Алена АНАНІЧ.