Моладзь на ахове парадку

Актуальное

маладыя супрацоўнікі Аляксандр Мацкевіч і Аляксандр Фоцін

Спецыфіка работы ў органах унутраных спраў такая, што тут патрабуюцца маладыя, актыўныя, энергічныя людзі. Трэба сказаць, што ў Шаркаўшчынскім РАУС працуе шмат прадстаўнікоў моладзі, напрыклад, участковыя інспектары на 70 працэнтаў прадстаўлены маладымі супрацоўнікамі. Сярод моладзі два Аляксандры — Мацкевіч і Фоцін.  Аляксандр Мацкевіч працаваць у міліцыю прыйшоў пасля службы ў арміі. Менавіта яна, прызнаецца ён,  паўплывала як на яго светапогляд, так і на выбар будучай прафесіі. Служыў ён у міліцэйскім батальёне ўнутраных войск у Полацку. Цяпер Аляксандр з’яўляецца вадзіцелем групы забеспячэння, выязджае на дзяжурствы, возіць начальніка. Пакуль ён сяржант, але гэта толькі пачатак, будзем спадзявацца, удалай кар’еры. Малады чалавек паступіў вучыцца завочна ў акадэмію МУС.

А вось шлях у міліцыю Аляксандра Фоціна быў не такі прамы. Ён закончыў Аршанскі педагагічны каледж, Мазырскі педуніверсітэт, адслужыў у арміі, пасля чаго вярнуўся ў Шаркаўшчыну. Тут давялося папрацаваць яшчэ і ў будаўнічай сферы. Але яго заўсёды вабіла служба ў міліцыі. І вось цяпер ён паўгода працуе ў аддзеле ўчастковым інспектарам правабярэжнай Шаркаўшчыны. Дапамагалі ўвайсці ў курс спраў, аказвалі падтрымку ў першых кроках у прафесіі больш сталыя і вопытныя калегі, у прыватнасці, старшы ўчастковы інспектар Аляксандр Іванавіч Талапіла, які быў замацаваны настаўнікам маладога супрацоўніка.

Увогуле, яны абодва станоўча выказваюцца пра калектыў аддзела, атмасферу ў ім, пра яго дружнасць, гатоўнасць кожнага супрацоўніка прыйсці на дапамогу.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *