На чарговым пасяджэнні райвыканкама ўзнагароды за добрасумленную працу атрымалі Зоя Пятроўна Гром і Галіна Леанідаўна Палюховіч

Общество

Зоя Пятроўна Гром і Галіна Леанідаўна Палюховіч

У мінулую пятніцу, 25 сакавіка, падчас чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта першы намеснік кіраўніка раёна, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Валянцінавіч Струй ўзнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад па рэалізацыі асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва Зою Пятроўну Гром — галоўнага спецыяліста аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама.
Сяргей Валянцінавіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў таксама Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі — Галіне Леанідаўне Палюховіч, якая працуе кладаўшчыком КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання”

Фота Сяргея РАЙЧОНКА