Не забываюць і ветэранаў Шаркаўшчынскага РАУС

Актуальное

Анна Фёдараўна Дзіковіч

Ужо шмат гадоў на ахове грамадскага парадку ў гарадскім пасёлку і раёне знаходзіцца Шаркаўшчынскі РАУС. На змену старым кадрам прыходзяць новыя пакаленні міліцыянераў. Але і пра сваіх былых супрацоўнікаў у аддзеле не забываюць. Створана пярвічная арганізацыя ветэранаў, у якой налічваецца 48 чалавек. Узначальвае яе Пётр Іванавіч Баравік.

— Пастаянна падтрымліваем сувязь з нашымі ветэранамі, — рассказвае ён. — Пры неабходнасці аказваем ім дапамогу. Для нас стала традыцыяй сустракацца 10 лістапада. У гэты дзень раней святкаваўся дзень савецкай міліцыі, а так як большасць нашых ветэранаў працавала ў савецкія часы, то яны працягваюць лічыць яго сваім святам. На такіх сустрэчах гучаць словы віншавання ад кіраўніцтва аддзела, уручаюцца граматы, медалі. Не так даўно высокі ўзровень гульні паказала каманда ветэранаў на валейбольным турніры на кубак РАУС. Беручы пад увагу, што неўзабаве Міжнародны жаночы дзень, асобна хочацца сказаць пра жанчын, якія аддалі шмат гадоў свайго жыцця працы ў нас. З першых дзён заснавання працавала ў аддзеле начальнік фінансавай часці Рэгіна Фёдараўна Перхуровіч, больш за 30 гадоў адпрацавала старшым інспектарам пашпартна-візавай службы Даната Уладзіміраўна Жынгель. Вызначаліся высокім узроўнем прафесійнасці  старшы інспектар крымінальна-папраўчай інспекцыі Ядзвіга Аляксандраўна Табола і старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Анна Фёдараўна Дзіковіч. У сувязі з прафесійным святам віншую ўсіх ветэранаў, жадаю добрага здароўя, шчасця і не забываць наведваць часцей сваё былое месца работы.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.



1 комментарий по теме “Не забываюць і ветэранаў Шаркаўшчынскага РАУС

  1. Почет ветеранам, успехов в работе действующим сотрудникам!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *