Сярод лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны — шаркаўчане Уладзімір Пажарскі і Анжэла Сямёнава

Сельское хозяйство

25 сакавіка ў Доме культуры Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны ўшанаванню лепшых работнікаў жывёлагадоўлі Віцебскай вобласці. Больш за 100 жывёлаводаў паўночнага рэгіёну Беларусі атрымалі шматлікія ўзнагароды.
Вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін выказаў удзячнасць людзям, якія працуюць у адной з самых найскладанейшых аграрных галін. Ён адзначыў, што людзі, якія прысутнічаюць у зале, зарэкамендавалі сябе высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
Сярод узнагароджаных былі і шаркаўчане. Загадчык МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра” Уладзімір Пажарскі атрымаў Ганаровую грамату Аграпрамысловага саюза. Аператар жывёлагадоўчага комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс” Анжэла Сямёнава ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Т. АЛЬШЭЎСКАЯ,
старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.