Інфармацыйна-тэматычны час, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у раённым Цэнтры культуры

Общество

2 красавіка ў гарадскім пасёлку і раёне прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
У раённым Цэнтры культуры спецыялісты ўстановы арганізавалі і правялі інфармацыйна-тэматычную гадзіну пад назвай “У адзінстве наша сіла”. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі ў сваім выступленні адзначыў, што 2 красавіка 1996 года прэзідэнты Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь падпісалі дагавор “Аб стварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі”. А 2 красавіка 1997 года быў падпісаны дагавор “Аб саюзе Беларусі і Расіі”. Асноўнымі мэтамі стварэння саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, сяброўства і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых абласцях, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.
Таксама Юрый Анатольевіч агучыў інфармацыю аб супрацоўніцтве Шаркаўшчынскага раёна са Смаленнскай вобласцю.
Гэта знамянальная дата ўвасабляе надзеі і спадзяванні нашых народаў, выяўляе іх палітычную волю. За прайшоўшыя гады на рахунку Саюзнай дзяржавы дзясяткі маштабных праграм, і галоўнае — вопыт сумеснага вырашэння праблем, каардынацыі дзеянняў як на знешнім, так і на ўнутраным рынках.
Сяргей РАЙЧОНАК.