Таццяна Цярэнцьева з аграгарадка Іёды мае ўсе прычыны быць шчаслівай

Актуальное

Таццяна Цярэнцьеўна з самым каштоўным у сваім жыцці сынам Аляксандрам і дачкой Дар'яй

Таццяна Цярэнцьева з аграгарадка Іёды мае ўсё, што патрэбна жанчыне для шчасця. Найперш, гэта сям’я. Мінула ўжо 16 гадоў са дня вяселля, а ў сэрцах Дзмітрыя і Таццяны усё гэтак жа жыве каханне, а ў адносінах пануе павага адно да аднаго. А з’яўленне на свет 13 гадоў назад двайнятак Аляксандра і Дар’і стала сапраўдным святам. Колькі шчасця прынесла яно бацькам! І цяпер радуюць дзеці сваімі поспехамі ў вучобе, добрымі паводзінамі. Самарэалізавалася Таццяна Вітальеўна і ў працоўнай дзейнасці. Яна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры і педагогам сацыяльным у Іёдскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Пад яе ўвагай і апекай знаходзяцца 84 сям’і, для дзяцей якіх яна з’яўляецца другой мамай. Спакойная, разважлівая, мудрая, Таццяна Вітальеўна надзвычай падыходзіць для гэтай ролі. Ёй дзеці могуць расказаць пра свае праблемы і папрасіць парады, яна, у сваю чаргу, дапаможа абараніць іх правы, калі яны парушаюцца. Вось ужо 4 гады як не стала вельмі важнага ў яе жыцці чалавека — маці Марыі Мікалаеўны Жданковіч, з якой  заўсёды было ўзаемаразуменне, якая заўсёды была для яе прыкладам. Вядома, Таццяна захоўвае светлую памяць пра сваю любімую матулю. Добрымі словамі, удзячная за тое, што выхавала такога сына, гаворыць яна пра сваю свякроў Валянціну Анатольеўну. А сама Таццяна, без сумнення, перадасць сакрэт жаночага шчасця сваёй дачцэ. Магчыма, ён заключаецца ў тым, што шчаслівымі не нараджаюцца — сваё шчасце трэба заслужыць. Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



1 комментарий по теме “Таццяна Цярэнцьева з аграгарадка Іёды мае ўсе прычыны быць шчаслівай

  1. Молодец, Татьяна!настоящая женщина, достойная уважения!!!такого оптимизма, как у нее, хватило бы еще не на одну двойню…семейного вам счастья, Терентьевы!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *