Прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” ужо на працягу многіх год даглядаюць за невялікім скверам, які расце каля сядзібы Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына. Сёлета яны разам з членамі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, спецыялістамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнікамі РАНС дапоўнілі сквер, пасадзіўшы ў ім саджанцы бярозы і туі.
— У будучым плануем дадаткова высадзіць у гэтым месцы іншыя дрэвы, якія, несумненна, будуць радаваць вока шаркаўчан, — сказаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан.
Сяргей РАЙЧОНАК.