Пераможцы раённага спаборніцтва, занятыя на вясенне-палявых работах, па стане на 14 красавіка

Сельское хозяйство

Па стане на 14 красавіка пераможцамі раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты “Кліч Радзімы”:
КІРСАНАЎ Іван Ананьевіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Беларус” МТЗ-82 з сеялкай СЗТ-5,4 пасеяў 61 гектар
ФЁДАРАЎ Валерый Вячаслававіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з сеялкай “Амазон” пасеяў 58 гектараў
МОЛАКАЎ Сяргей Пахнудзіевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Беларус” МТЗ-1221 з сеялкай СЗТ-5,4 пасеяў 50 гектараў
УРУБЛЕЎСКІ Юрый Часлававіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Кіравец” К-744 узараў 84 гектары глебы
АНДРУКОВІЧ Аляксандр Генадзьевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Кіравец” К-744 узараў 65 гектараў глебы
ВІДУН Святаслаў Віктаравіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На трактары “Кіравец” К-744 узараў 51 гектар глебы
ЛАЎРЫНОВІЧ Аляксандр Станіслававіч — механізатар ААТ “Княж”. На трактары “Кіравец” К-701 з культыватарам КЧ-7,2 падрыхтаваў 163 гектары глебы.
САЛЬКЕВІЧ Артур Станіслававіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КГП-6,2 падрыхтаваў 82 гектары глебы
ЛЯСНЕЎСКІ Мікалай Фаміч — механізатар ААТ “Буеўшчына”. На трактары “Беларус” МТЗ-82 з культыватарам Б3-6 падрыхтаваў 79 гектараў глебы.
ЯКІМОВІЧ Васілій Мікалаевіч — механізатар ААТ “Ельня-Агра”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 769 гектараў
ШАМРОВІЧ Дзмітрый Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 587 гектараў
ПАПКОВІЧ Юрый Анатольевіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Беларус” МТЗ-82 з МТТ-4 унёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 453 гектары