У студзені—сакавіку 2022 года аддзелам ЗАГС Шаркаўшчынскага райвыканкама зарэгістраваны нованароджаныя: Дзмітрый Фёдараў, Ева Цітовіч, Арсеній Цітовіч, Паліна Канюшэўская, Арсеній Кірылаў, Уладзіслаў Альшэўскі, Раман Пятроў, Андрэй Крыўка — г.п. Шаркаўшчына, Кірыл Пашкоўскі — аг. Більдзюгі, Іван Рагачэўскі, Ева Сініца — аг. Наваселле, Яўгеній Зуеў, Глеб Осіпаў, — аг. Германавічы, Мікіта Балай, Данііл Ерамееў — аг. Іёды, Эмін Баравік — аг. Верацеі, Мацвей Куцко, Ульяна Шпец, Яўгеній Дземідовіч — аг. Пялікі, Кацярына Касарэўская — в. Галінова, Рынат Хрол — в. Зорка, Віктар Палідавец — в. Гарадзец, Арына Шабанава — в. Савуткі.
Сардэчна віншуем татаў і мам з найгалоўнейшай падзеяй у іх жыцці — нараджэннем дзетак!
У Шаркаўшчынскім раёне ў 2021 годзе папулярнымі імёнамі, якімі бацькі называлі нованароджаных, сталі сярод хлопчыкаў — Арцём, Дзмітрый, Ягор, Максім, Мікіта, а сярод дзяўчынак — Вікторыя, Аляксандра, Анастасія, Ангеліна, Васіліса.
Па інфармацыі ЗАГС падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.