Адбыўся сход работнікаў устаноў культуры раёна па выніках работы за 2012 год, планах і задачах на 2013-ы

Актуальное

начальнік аддзела культуры І. М. Шынкевіч уручае грамату малодшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра рамёстваў Л. В. Сомавай

Напрыканцы лютага ў глядзельнай зале РДК прайшоў сход работнікаў устаноў культуры раёна па выніках работы за 2012 год, планах і задачах на 2013-ы. З асноўным дакладам па гэтаму пытанню выступіла начальнік аддзела культуры райвыканкама І. М. Шынкевіч.

У раёне налічваюцца 53 установы культуры, дзе працуюць 187 чалавек. З іх творчых — 133, спецыяльную адукацыю маюць 80 працэнтаў. У вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах завочна абучаюцца 11 чалавек.

Штогод калектывы мастацкай самадзейнасці прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх святах, конкурсах. Нягледзячы на тое, што сетка ўстаноў скарачаецца з кожным годам, дзяржаўнай праграмай прадугледжана павелічэнне колькасці фарміраванняў да 2015 года на 5 працэнтаў. На сённяшні дзень іх налічваецца 114. У сярэднім па пяць гурткоў на адну ўстанову. Для арганізацыі адпачынку насельніцтва праведзены 3.520 мерапрыемстваў, 49 святаў вёсак. Маштабна, яскрава і запамінальна прайшлі святы аграгарадкоў Лужкі, Іёды, Більдзюгі, Радзюкі, Васюкі. Упершыню ладзілася святкаванне Купалля па каталіцкім календары ў Германавічах. Як сказала Іна Мар’янаўна, гэта мерапрыемства павінна стаць штогадовым. А правядзенне фальклорнага свята “Старому не забыцца, маладому навучыцца”, якое дало стымул для развіцця фальклорных калектываў, пройдзе ў наступным годзе.

Што тычыцца аб’ёмаў рамонтных работ, то ў мінулым годзе яны былі нязначныя: заменена падлога ў Цэнтры рамёстваў, адрамантаваны дах у Радзюкоўскім СДК і кацельня ў Германавіцкім ЦКіНТ.

План платных паслуг выкананы на 194 працэнты. Даведзены пятнаццаціпрацэнтны паказчык па папаўненню бібліятэчнага фонда выкананы на 15,9 працэнта. За мінулы год бібліятэкі папоўніліся кнігамі, дзякуючы акцыі “Падары бібліятэцы кнігу”, а таксама за сродкі сельгаспрадпрыемстваў, якія выдзелілі на гэтыя мэты 19,2 мільёна рублёў.

На бягучы год з абласнога і раённага бюджэтаў выдзелены грашовыя сродкі для далейшага правядзення капітальнага рамонту РДК, цякучага рамонту Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Плануецца набыць камп’ютар для Германавіцкага музея культуры і быту, ткацкі станок для Дома ганчара, баян для школы мастацтваў.

Пастаўлены канкрэтныя задачы перад кіраўнікамі ўстаноў па якаснаму і колькаснаму правядзенню культурна-масавых мерапрыемстваў. Патрабуецца актывізаваць работу дзіцячых школ мастацтваў па канцэртнаму абслугоўванню насельніцтва, павялічыць колькасць выязных канцэртаў на сяле, у тым ліку аўтаклубу і РДК. У кожнай установе праводзіць не менш дзвюх форм работы ў месяц, акрамя дыскатэк. Загадам начальніка аддзела культуры назначаны адказны за арганізацыю работы ўстаноў па канцэртнаму абслугоўванню ў сельскай мясцовасці і на філарманічных пляцоўках. Усё гэта, па словах Іны Мар’янаўны, павінна паспрыяць выкананню паказчыкаў як платных паслуг, так і якаснай арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Вядома, галоўная функцыя работнікаў сферы культуры — несці святло мастацтва людзям.

Аб накірунках работы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы расказала яе дырэктар Валянціна Эдуардаўна Касевіч. Мастацкі кіраўнік РДК Вера Мефодзьеўна Шуман паведаміла пра развіццё калектываў аматарскай мастацкай самадзейнасці. Пра работу сельскіх клубных устаноў прысутным расказала дырэктар метадычнага цэнтра Аксана Паўлаўна Сініца.

У рабоце выніковага пасяджэння прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец. Ён жа выканаў прыемную місію — уручыў Падзякі старшыні райвыканкама лепшым работнікам культуры: Ірыне Лук’янаўне Крыўко — бібліятэкару Верацееўскай бібліятэкі, Зінаідзе Васільеўне Шпец — бухгалтару цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела культуры, Уладзіміру Іосіфавічу Пундзісу — інжынеру РДК. Граматамі аддзела культуры адзначаны Людміла Васільеўна Сомава — малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра рамёстваў, Юлія Леанідаўна Палялейка — вядучы спецыяліст аддзела культуры, Марыя Мікалаеўна Рабіза — рэжысёр РДК.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *