Як паведамілі нам у Шаркаўшчынскім РАНС, 9 сакавіка ў вёсцы Сталіца гарэў будынак, у якім сумяшчаліся лазня і гаспадарчая пабудова. Пры тушэнні пажара выратавальнікам актыўна дапамагалі мясцовыя жыхары. Дзякуючы гэтаму, а таксама таму, што будынак быў з цэглы, пажар не насёс значных страт і не змог распаўсюдзіцца,
а лазня абгарэла толькі ўнутры.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ, фота прадастаўлена Шаркаўшчынскім РАНС.

