
На жаль, статыстыка папоўнілася яшчэ двума пажарамі, пра падрабязнасці якіх нам паведамілі ў Шаркаўшчынскім РАНС.
12 сакавіка ў 16:26 у аддзяленне паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Пашкі. Тэлефанавалі суседзі, бо гаспадароў (пражывалі бацька з сынам) на момант пажару не аказалася дома. Дом поўнасцю выгарэў знутры і для пражывання непрыдатны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

16 сакавіка у 5 гадзінаў раніцы ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына па вуліцы Метэаралагічнай гарэлі надворныя пабудовы (сарай і гараж, якія знаходзіліся пад адным дахам). Яны выгарэлі знутры, у гаражы знаходзілася машына, якая таксама згарэла. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ, фотм прадаставілі ў Шаркаўшчынскім РАНС.