Вось гэта ўлоў! 16-кілаграмовага сома злавіў жыхар аграгарадка Васюкі Антон Кінько

Турызм

У адзін з майскіх дзён жыхар аграгарадка Васюкі Антон Кінько разам са сваімі сынамі Іллёй і Ягорам адправіліся ў чарговую рыбалку. Надвор’е было выдатнае, настрой таксама бадзёры.
— Далёка мы не паехалі, былі у суседняй вёсцы Станіславова на беразе Дзісны, — кажа Антон. — Мы з хлопцамі даўно займаемся рыбалкай, гэта вельмі прыемна для душы.
Антон і сапраўды добра ведае, дзе і на якім вадаёме можна здабыць вялікую рыбу. Але на гэты раз пашанцавала ім, як ніколі. Пасля чарговага закідвання спінінгам блешні Антон адчуў, што на кручок трапіла нешта цяжкае. Ілля і Ягор дапамагалі справіцца са злавіць і выцягнуць яе на бераг з вады. У рэшце рэшт, пасля доўгага “змагання” рыбакі цягнулі неверагодна вялікага сома. Яго вага склала ажно 16 кілаграмаў. Вось гэта ўлоў! Малайцы, хлопцы!
Сяргей РАЙЧОНАК.