КУП “Шаркаўшчынскі КБА”: паводзячы вынікі года

Актуальное

кравец швейнага атэлье Вольга Уладзіміраўна Іванова

Напярэдадні прафесійнага свята наш карэспандэнт пабываў у КУП “Шаркаўшчынскі КБА”. Аб рабоце камбіната расказала выконваючая абавязкі дырэктара Рыма Канстанцінаўна Іванова:

—    Наш калектыў невялікі, усяго 54 чалавекі. Асноўная частка — работнікі са стажам і вопытам. Сярод іх — цырульнік Галіна Антонаўна Шышко, фатограф Валерый Цеафілавіч Кавалёнак, закройшчыца Марына Валяр’янаўна Райчонак, загадчыца КПП аграгарадка Більдзюгі Зоя Уладзіміраўна Мураўская.

У сельскай мясцовасці ў нас працуюць 11 комплексных прыёмных пунктаў. Згодна графіка штодзённа туды выязджаюць нашы спецыялісты для выканання таго або іншага заказу. Спектр паслуг, аказваемых насельніцтву, разнастайны. Так як маем уласны трактар, займаемся грузаперавозкамі і апрацоўкай прысядзібных участкаў. Нядаўна заключылі дагавор з ААТ “Лотас” (г. Віцебск) па хімчыстцы і афарбоўцы адзення. Закуплены турыстычныя палаткі для здачы іх у пракат. У мінулым годзе набыты грузапасажырскі мікрааўтобус “Газель” для больш якаснага і эфектыўнага абслугоўвання сельскага насельніцтва. Для пральні куплена цэнтрыфуга па адцісканні бялізны.

Задзейнічаны наш швейны цэх. Выконваем заказы па пашыву спецвопраткі для сельгаспрадпрыемстваў і камунгаса, для медперсаналу раённай бальніцы, а таксама наматрацнікаў для дзіцячых садоў.

Карыстаецца попытам тратуарная плітка і бардзюрны камень, якія ў нас вырабляюцца. Хоць сродкі ад рэалізацыі невялікія, але і яны не бываюць лішнімі на рахунку камбіната.

У прафесійнае свята жадаю ўсім работнікам поспехаў у працы, здзяйснення задуманых планаў і асабістага шчасця!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *