Намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Яўген Катовіч сустрэўся з працоўным калектывам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Служба 101

Спачатку сустрэчы Яўген Яўгенавіч пазнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у раёне і вобласці, распавёў на прыкладах пэўныя выпадкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый, апасля расказаў аб асноўных прычынах пажараў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пажарнай бяспецы ў побыце. Выратавальнік папярэдзіў, што выкарыстоўваць няспраўныя бытавыя электрапрыборы, электрычныя сеткі небяспечна і нагадаў залатое правіла:

адзін электрапрыбор – адна разетка.

Работнік МНС акцэнтаваў увагу прысутных аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, падкрэсліў праблему дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, разам з тым адзначыў зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі. Пасля Яўген Яўгенавіч растлумачыў патрабаванні правіл пажарнай бяспекі, асноўныя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

Акрамя таго працоўнаму калектыву было нагадана аб неабходнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях грамадзян аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрыманні іх у працаздольным стане, а таксама паведамлена пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» і новую інфармацыйную кампаніб «Бяспечная старасць».

Напрыканцы мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні.