Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака павіншаваў калектыў Шаркаўшчынскага ПМС з прафесійным святам

Главное

У пятніцу, 3 чэрвеня, напярэдадні прафесіянага свята — Дня меліяратара — у актавай зале Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм прайшоў урачысты сход, прымеркаваны да гэтай даты.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская.
З асноўным дакладам аб рабоце прадпрыемства выступіў яго дырэктар Анатолій Дзіковіч. Анатолій Сямёнавіч паведаміў, як спрацавала Шаркаўшчынскае ПМС у мінулым годзе, расказаў пра стан спраў на сённяшні дзень, а таксама агучыў планы на другое паўгоддзе 2022 года.
Кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ў сваім выступленні выказаў шчырыя словы віншаванняў у адрас шаркаўшчынскіх меліяратараў за іх нялёгкую, але вельмі карысную працу ў справе асушэння і вяртання ў севазварот соцень гектараў зямель. Дзмітрый Міхайлавіч уручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага райвыканкама за добрасумленную працу ў сістэме меліярацыйнага будаўніцтва, узорнае выкананне працоўных абавязкаў машыністу экскаватара Ігару Сяткоўскаму.
Да віншаванняў далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. Таццяна Мікалаеўна ўручыла Ганаровую грамату абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за добрасумленную работу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў электрагазазваршчыку Раману Міхнёнку.
У сваю чаргу, дырэктар прадпрыемства Анатолій Дзіковіч адзначыў працу шматлікіх работнікаў арганізацыі граматамі Шаркаўшчынскага ПМС і грашовымі прэміямі.
Сяргей РАЙЧОНАК.