У ліку перадавікоў — аператар машыннага даення ААТ “Ельня-Агра” Святлана Буда

Главное Сельское хозяйство

Святлана Буда працуе аператарам машыннага даення на ферме Ямна ААТ “Ельня-Агра”. Жанчына займае лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне.
— Я працую на сваёй малой радзіме ў сферы жывёлагадоўлі ўжо 28 год, — кажа нам Святлана. — Вядома, праца аператара машыннага даення вельмі цяжкая, але я не скарджуся на цяжкасці, бо з цягам часу прывыкла. У маім гурце налічваецца 88 галоў, з іх 80 — дойныя. Даенне праводзім двойчы: раніцай і ўвечары. Шкада, што цяпер мала травы на пашы з-за халадоў, таму і надоі не вельмі высокія.
За май валавы надой малака ў Святланы Буда склаў 29 968 кілаграмаў, а ў сярэднім на адну карову Святлана атрымала 341 кілаграм малака. У гаспадарцы кіраўніцтва і жывёлаводы спадзяюцца, што хутка пацяплее і трава пойдзе ў рост, а значыць, павысяцца і надоі малака, а гэта, у сваю чаргу, дазволіць сельгаспрадпрыемству мець большы фінансавы прыбытак.
Сяргей РАЙЧОНАК.