“Беларускі саюз афіцэраў” павіншаваў з юбілеем Валерыя Латышонка

Общество

Члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, якое ўзначальвае Валерый Інакенцьевіч Ан, на пастаяннай аснове займаюцца дабрачыннай дзейнасцю, прымаюць удзел у шматлікіх рэспубліканскіх патрыятычных акцыях. Разам з тым, кіраўніцтва арганізацыі не забывае і сваіх сяброў.
Валерый Інакенцьевіч разам з казначэем Вячаславам Мар’янавічам Петкуном павіншавалі з юбілейным днём нараджэння афіцэра, жыхара Шаркаўшчыны Валерыя Георгіевіча Латышонка. Пажадалі імянінніку трывалага здароўя, доўгіх год жыцця, павагі і любові блізкіх людзей. Яны таксама ўручылі юбіляру каштоўны падарунак.
Сяргей РАЙЧОНАК.