Актыўнымі тэмпамі ідуць корманарыхтоўчыя работы ў ААТ «Даватарскі»

Главное Сельское хозяйство

Механізатары Аляксандр Яцына і Вячаслаў Смірноў

Актыўнымі тэмпамі ў сельгаспрадпрыемствах раёна ідуць корманарыхтоўчыя работы. Аграрыі закладваюць правяленую масу ў сянажныя траншэі, рулоняць сена, а таксама нарыхтоўваюць сянаж у стрэйч-плёнку.
З кожным днём тэмпы работ павялічваюцца. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сёлета па раёне нарыхтавана крыху меньш цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, таму вяскоўцы прыкладваюць усе намаганні, каб мець трывалую кармавую базу для буйной рагатай жывёлы ў сваіх гаспадарках на зімова-стойлавы перыяд.
16 чэрвеня мы наведалі ААТ “Даватарскі”. Корманарыхтоўчыя работы праводзіліся ў Амбросенках. Менавіта на ферме ў гэтай вёсцы закладвалі сянажную траншэю.
— Першую траншэю закладваем трэці дзень, — паведаміў начальнік аддзялення Сяргей Чарняўскі. — Плануем сёння завяршыць закладку, пасля чаго тэхніка будзе працаваць у Пяліках.

механізатар Іван Ермаловіч

На здрабненні траў задзейнічаны два корманарыхтоўчыя комплексы КВК-800, на якіх працуюць механізатары Вячаслаў і Андрэй Смірновы. Адвозам зялёнай массы займаюцца механізатары Іван Ермаловіч, Васілій Баранчукоў, Аляксандр Яцына і Валянцін Балабан. Травастой, на жаль, сёлета вельмі малы, але спадзяёмся, што сітуацыя паправіцца і трава пасля нядаўніх дажджоў пойдзе ў рост. Трамбоўкай зялёнай масы на траншэі днём займаецца механізатар Сяргей Седзюкевіч, а ноччу Дзмітрый Ліпскі, замяняе яго Аляксандр Драбовіч. Усяго ў нашым аддзяленні запланавана закласці 7 сянажных і сіласных траншэй, а гэта каля 6 тысяч тон зялёнай масы. Механізатары працуюць сумленна з 7 гадзін раніцы і да 20 гадзін вечара. У сваю чаргу, мы клапоцімся, каб тэхніка не прастойвала з-за адсутнасці паліва і запасных частак, бо ў справе нарыхтоўкі кармоў прамаруджвання быць не павінна. Для работнікаў арганізавана двухразовае гарачае харчаванне, створаны належныя ўмовы для працы.
Улікам прывезенай “зялёнкі” займаецца загадчыца фермы Вольга Вавінская. Яна ў адпаведныя журналы запісвае колькасць рэйсаў у кожнага механізатара і вагу зялёнай масы, а таксама спецыяльным прыборам замярае вільготнасць сенажу ў траншэі.
Такім чынам, у “Даватарскім”, як і ў іншых гаспадарках раёна, актыўнымі тэмпамі закладваюць трывалую кармавую базу для буйной рагатай жывёлы.
Сяргей РАЙЧОНАК.