Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС сустрэліся з калектывам раённай газеты

Служба 101

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове праводзяць прафілактычную работу ў працоўных калектывах, з насельніцтвам, накіраваную на прадухіленне няшчасных выпадкаў.
Чарговая такая сустрэча прайшла і ў рэдакцыі нашай газеты. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ліпскі і інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Крысціна Курэц правялі гутарку з нашым працоўным калектывам. Выратавальнікі-пажарныя засяродзілі ўвагу на захаванні асноўных правілаў супрацьпажарнай бяспекі, прывялі статыстыку па колькасці патануўшых людзей на вадаёмах краіны і Віцебскай вобласці, загінуўшых па пажарах. Валерый Міхайлавіч яшчэ раз нагадаў пра тое, што заўсёды ў спраўным стане павінны знаходзіцца ў домаўладаннях электраправодка, пячное ацяпленне, павінны быць усталяваны аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі. Кожны атрымаў буклет-памятку аб асноўных правілах супрацьпажарнай бяспекі.
Сяргей РАЙЧОНАК.