Алена Хашкоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага райвыканкама

Общество

Падчас пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 24 чэрвеня, кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ўручыў намесніку начальніка ўпраўлення — начальніку аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама Алене Хашкоўскай Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад па рэалізацыі асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва.