Механізатары ААТ “Агратэхсэрвіс” Валерый Фёдараў, Міхаіл Шук і Юрый Кухальскі (на здымку) заўсёды знаходзяцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, карыстаюцца павагай і аўтарытэтам сярод сваіх калег. Як і ў мінулыя гады, сёлета мужчыны задзейнічаны на касавіцы. Так, Міхаіл працуе на корманарыхтоўчым агрэгаце КВК-800, Валерый і Юрый — на энерганасычаных трактарах “Кіравец” К-744 у счэпе з прычэпамі “Днепр” і ПІМ-40 адвозяць “зялёнку” з поля ў сянажныя траншэі. На 7 ліпеня Міхаіл Шук здрабніў 6503 тоны зялёнай масы і з’яўляецца лідарам раённага спаборніцтва. Касавіца хутка закончыцца, наперадзе механізатараў чакае вельмі адказная кампанія — жніво. Пажадаем ім поспехаў у працы!
Сяргей РАЙЧОНАК.
