У ААТ «Княж» рыхтуюць грунтоўны запас кармоў

Главное Сельское хозяйство

Механізатары Генадзій Радкевіч, Аляксандр Лагунёнак, Сяргей Хаданёнак

На 12 ліпеня ў ААТ “Княж” было скошана 1006 га траў першага ўкосу, нарыхтавана 6778 тон сенажу, 643 тоны сена. Нарыхтоўка кармоў тут ідзе поўным ходам.

кіраўнік ААТ “Княж” Уладзімір Буда з механізатарам Віктарам Хаданёнкам

— На дадзены момант маем 15,2 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, — кажа кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Буда. — Усяго, каб нарыхтаваць грунтоўны запас кармоў для паўнавартаснай зімоўкі жывёлы, нам трэба 25 цэнтнераў. Упэўнены, што з пастаўленай задачай справімся. На корманарыхтоўчых работах у нас заняты вопытныя механізатары, якія працуюць ужо не першы год. Сяргей Хаданёнак на агрэгаце КВК-800 здрабняе зялёную масу. На яго рахункуна 11 ліпеня ўжо было 6434 тоны, і ён знаходзіцца ў ліку лідараў раённага спаборніцтва. Лідарскія пазіцыі ў раёне займае і Віталій Якушаў, які на трактары “Беларус” МТЗ-3022 у счэпе з ПІМ-60 перавёз 2328 тон. Увогуле, хачу сказаць, што калектыў механізатараў працуе зладжана, дружна, аператыўна на ўсіх участках: скошванне, здрабненне, перавозка зялёнай масы, закладка сянажных траншэй, нарыхтоўка сена. Адначасова з корманарыхтоўкай рыхтуемся да ўборачнай кампаніі. Неўзабаве, як толькі саспее на нашых палетках рапс, прыступім да яго ўборкі.

Андрэй БУРЭЦ, фота Сяргея РАЙЧОНКА

З добрым настроем працуюць Іван Дзяхцяр, Барыс Гушчынскі, Іван Грыгор’еў