Моладзь за чысціню — эка-квэст “Чыстыя гульні”

Добраўпарадкаванне Молодежь

Летнія канікулы — гэта не толькі час для адпачынку, але і для карысных спраў. Таму раённы Цэнтр культуры і раённая арганізацыя ГА “БРСМ” падрыхтавалі для хлопцаў і дзяўчат з сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына эка-квэст “Чыстыя гульні”.

Спачатку ўдзельнікаў чакалі 6 інтэрактыўных пляцовак з пытаннямі, загадкамі, віктарынамі і пазламі. Пасля чаго давялося папрацаваць. Атрымаўшы мяхі для смецця і пальчаткі, моладзь адправілася наводзіць парадак на берагах Дзісны. Пры гэтым смецце збіралі раздзельна: метал, шкло, пластык. Такім чынам арганізатары мерапрыемства нагадалі маладым людзям пра тое, як важна не змешваць бытавыя адходы.