У раённай бібліятэцы прайшла этнаграфічная гадзіна “Повязь часоў – беларускі ручнік”. Распачалося мерапрыемства сустрэчай удзельнікаў караваем і вершам “Берарускі ручнік” паэткі з Шаркаўшчынскага раёна Людмілы Ардынскай. На мерапыемстве разам праспявалі песні з калектывам “Душэўная ўтульнасць” пад кіраўніцтвам Сафончык Галіны Пятроўны. З задавальненнем пазнаёміліся з работамі майстроў нашага раёна Людмілай Ананіч, Ірынанай Грунінай. Убачылі ручнікі з фонда Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёсел. Для выставы Людміла Ананіч прывезла не толькі ручнікі, якія вышывала сама, але і сямейную рэліквію. Вясельны ручнік, якому 100 год.
Беларусы, як не адзін з іншых еўрапейскіх народаў, захавалі ў жывым функцыяніраванні незлічонае багацце фальклору да нашых дзён. Ручнікі і сёння ткуць і вышываюць ў розных кутках Беларусі. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Пра яго можна шмат чаго гаварыць, шмат паказваць прыкладаў народнага мастацтва. Кожная нітачка ручніка мае свой сімвалічны сэнс. Сёння мы павінны памятаць галоўнае – ручнік гэта не толькі наша гісторыя. Гэта повязь часоў мінулых і сучасных. Бо і сёння бычым ручнікі, якія выкарыстоўваюць пры правядзенні шлюбнага абраду, у царкве, калі сустракаюць хлебам – соллю паважаных гасцей.
Гэта – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з’яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях. Ён адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне.
Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая дзейнічае ў раённай бібліятэке да канца жніўня.
Загадчыца аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Т. І. Гагалінская