Падвядзенне вынікаў маладзёжнай палітыкі

Актуальное

І. А. Іваноў уручае дыплом спецыялісту па рабоце з моладдзю ААТ “Даватарскі” А. Ю. Ардынскай

22 красавіка ў вялікай зале райвыканкама прайшоў выніковы семінар спецыялістаў па рабоце з моладдзю, намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемстваў, устаноў, арганізацый райцэнтра і педагагічных калектываў па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі за 2012 год.

Адкрыў семінар намеснік старшыні райвыканкама А. А. Цітовіч, які акрэсліў галоўныя задачы, што ставяцца Прэзідэнтам і ўрадам краіны перад моладдзю. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Г. М. Філатава паведаміла прысутным аб сумеснай рабоце маладзёжных арганізацый і ветэранскіх пярвічак на месцах у справе патрыятычнага і духоўнага выхавання падрастаючага пакалення. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў коратка акрэсліў некаторыя мерапрыемствы раённага маштабу, якія трэба правесці ў бягучым годзе. Гэта штогадовы агляд-конкурс сярод маладых сем’яў “Маладзёжнае падвор’е”, конкурс прафмайстэрства “Лепшы па прафесіі” і конкурс, што будзе праходзіць у райцэнтры ўпершыню “Шаркаўчанін і шаркаўчанка”.

Далей увазе ўдзельнікаў семінара дэманстраваліся слайд-фільмы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў калектывах раёна за 2012 год. У групе ўстаноў адукацыі трэцяе месца заняла Германавіцкая СШ, другое — СШ № 1. Лепшай аказалася відэапрэзентацыя СШ № 2. Сярод сельгаспрадпрыемстваў у лік прызёраў увайшло ААТ “Даватарскі” — трэцяе месца ў групе, другое месца ў ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Перамогу заваявалі маладзёжныя актывісты з ААТ “Княж”. Бронзавымі прызёрамі сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў райцэнтра стала ДБУ-26, на другім месцы ЦРБ. Пераможцай выйшаў маладзёжны калектыў РАНС — іх відэапрэзентацыя набрала найбольшую колькасць балаў. Усім прызёрам уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *