У самым пачатку тыдня ў Шаркаўшчынскім раёне з’явіліся першыя хлебаробы-“тысячнікі”. Так, камбайнер ААТ “Жвіранка” Яўгеній Пятрашка на камбайне “New Holland” увечары 13 жніўня пераадолеў тысячны рубеж па намалоце зерневых культур. Прыемная навіна прыйшла і з ААТ “Агратэхсэрвіс”. Там малады вадзіцель грузавога аўтамабіля МАЗ-555 Яўгеній Рагачэўскі вечарам 14 жніўня перавёз ад камбайнаў 1003 тоны зерня.
16 жніўня старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака павіншаваў хлебаробаў з працоўнымі дасягненнямі. Да кіраўніка раёна далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, кіраўніцтва і прафкамы ААТ “Жвіранка” і ААТ “Агратэхсэрвіс”.
Яўгеній Пятрашка і Яўгеній Рагачэўскі заўсёды займаюць лідзіруючыя пазіцыі на жніве ў раёне. З году ў год яны намалочваюць і перавозяць не менш чым па тысячы тон зерня. Пажадаем ім і надалей плённай працы, поспехаў і дасягнення новых вышынь!
Сяргей РАЙЧОНАК.




