У ААТ «Даватарскі» адзначылі сумленную працу перадавікоў жніва

Сельское хозяйство

Сумленне, старанне, адказнасць. Менавіта гэтыя тры словы з’яўляюцца складальнікамі паспяховай працы ў любой сферы дзейнасці. Яны цалкам адносяцца і да сельскай гаспадаркі.
З кожным днём павялічваецца колькасць перадавых хлебаробаў, якія задзейнічаны на жніве. Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ “Даватарскі” адзначылі сумленную працу мясцовых аграрыяў. Так, па стане на раніцу 19 жніўня камбайнер Юрый Ардынскі намалаціў  1228 тон новага ўраджаю, камбайнер Алег Палягошка намалаціў 570 тон зерня , малады камбайнер Віталій Мішута намалаціў 525 тон. Вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555 Сяргей Кукоўскі  перавёз ад камбайнаў 984 тоны зерня.
— Гэта яшчэ толькі прамежкавыя вынікі, — кажа старшыня прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства Анжаліка Атопкіна. — Наперадзе нашых хлебаробаў чакаюць новыя працоўныя перамогі.
Сяргей РАЙЧОНАК.