Універсам № 5 “Родны кут” — дастойны канкурэнт у мікрараёне

Актуальное

(злева направа) загадчыца ўніверсама № 5 “Родны кут” Святлана Кашынцава, прадаўцы — Наталля Лаўрыновіч, Валянціна Снарская, Ірына Рубніковіч і прадавец-практыкант Святлана Магалінская

У 1980-я — пачатку 90-х гадоў у мікрараёне будаўнікоў райцэнтра рэалізацыю харчовых і прамысловых тавараў яго жыхарам ажыццяўляў толькі адзін магазін — універсам № 5. З цягам часу пачалі ўзводзіцца новыя жылыя пабудовы ў прыватным сектары, здадзены ў эксплуатацыю тры шматпавярхоўкі. Як след — значнае павелічэнне колькасці насельніцтва мікрараёна. Для задавальнення іх пакупніцкіх патрэб у цяперашні момант працуюць — прыватная крама “Меркурый”, магазін райспажыўтаварыства “Спутник”, магазін ПУП “Полацкая ўніверсальныя база” — “Дысконт” і ўніверсам № 5 “Родны кут”. Аб рабоце апошняга нашаму карэспандэнту расказала яго загадчык Святлана Антонаўна Кашынцава:

— Каб быць дастойным канкурэнтам сярод астатніх крам мікрараёна, наш магазін, па-першае, выйграе за кошт свайго месцаразмяшчэння, па-другое, плошча гандлёвай залы пасля праведзенага рамонту ўкамплектавана новым абсталяваннем — зручным як для пакупнікоў, бо дзейнічае сістэма самаабслугоўвання, так і для прадаўцоў, па-трэцяе, у нашым універсаме дзейнічае гібкая сістэма скідак на большую частку рэалізуемых тавараў. Мяркуйце самі, на мяса, птушку, рыбу свежамарожаную, сыры ўстаноўлена скідка ў памеры 7 працэнтаў, на каўбасы і вяндліну — 16, сокі, напіткі — 20, на кандытарскія вырабы і прамысловыя тавары ў памеры 25 працэнтаў. Згадзіцеся, розніца адчуваецца.

Заўсёды ў наяўнасці свежае мяса, якое пастаўляецца з Віцебскага мясакамбіната і КУВСП “Гарадзец” нашага раёна кожны чацвер. Цана яго за кілаграм крыху больш трыццаці тысяч рублёў. Наогул, уся наша прадукцыя карыстаецца попытам.

Працуем мы з васьмі гадзін раніцы да дзесяці вечара без выхадных і перапынку на абед. Усяго ў калектыве ўніверсама 11 чалавек. З іх пасменна абслугоўваюць пакупнікоў 4 прадаўцы і 2 прадаўцы-практыканты.

Сардэчна запрашаем усіх наведаць наш магазін! Тут вас чакаюць шырокі асартымент тавараў, даступныя цэны і ветлівае абслугоўванне!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.

АД РЭДАКЦЫІ: у адным будынку з універсамам № 5 размешчаны кандытарскі цэх райспажыўтаварыства. Аб яго работніках і выпускаемай прадукцыі чытайце ў бліжэйшых нумарах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *