Напярэдадні Дня ведаў Таццяна Альшэўская з падарункамі наведала сацыяльна-педагагічны цэнтр

Общество

Таццяна Альшэўская з выхаванцамі і педагогамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра

Як і ў мінулыя гады, сёлета таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый напярэдадні 1 верасня з падарункамі наведваюць сацыяльныя ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці.
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская завітала да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Таццяна Мікалаеўна прывезла хлопчыкам і дзяўчынкам пісьмовыя прыналежнасці, якія маленькім вучням спатрэбяцца на школьных уроках. Яна таксама пажадала дзецям выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, выдатнага настрою, з якім яны абавязкова пойдуць на заняткі 1 верасня.
Сяргей РАЙЧОНАК.