Сёлета ў краіне рэалізуецца маладзёжны праект БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, іншых зацікаўленых пад назвай “Моладзь — за ўраджай!”.
Праект спрыяе павышэнню нацыянальнай харчовай бяспекі, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы, замацаванню моладзі на сяле.
Першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Фромертас у межах рэспубліканскага праекта ўзнагародзілі маладога камбайнера ААТ “Даватарскі” Віталія Мішуту за добрасумленную працу на жніве і высокія працоўныя паказчыкі. Па стане на 29 жніўня малады камбайнер убраў 265 гектараў збажыны і намалаціў 712 тон зерня. І гэта яшчэ не канчатковая лічба. Жадаем Віталію поспехаў у нялёгкай працы і высокіх намалотаў!
Сяргей РАЙЧОНАК.