Была ўрачыста адкрыта раённая дошка Гонару

Актуальное

29 красавіка ў фае райвыканкама адбылося ўрачыстае адкрыццё раённай дошкі Гонару. Дадзеная ўрачыстасць была прымеркавана да першамайскага свята працы. На яе былі запрошаны людзі, чые партрэты занесены на дошку Гонару, кіраўнікі арганізацый, начальнікі ўпраўленняў райвыканкама.

Сярод жыхароў раёна шмат працавітых людзей, якія штодня добрасумленна выконваюць свае абавязкі і сваёй працай робяць багацейшым наш рэгіён. Раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне ад 8 красавіка 2013 года аб занясенні на дошку Гонару лепшых працаўнікоў раёна па выніках працы за мінулы год.

Са шчырымі словамі-віншаваннямі з нагоды гэтай прыемнай падзеі да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама А. А. Цітовіч. Аляксандр Аляксандравіч пажадаў і надалей гэтым людзям, чые партрэты занесены на дошку Гонару, быць лепшымі прадстаўнікамі працоўных калектываў.

А. А. Цітовіч уручыў кожнаму лепшаму працаўніку святочную паштоўку з віншаваннямі за подпісам кіраўніка раёна М. І. Баговіча і грашовую прэмію.

Пасля гэтага ўвазе прысутных быў прадстаўлены міні-канцэрт, арганізаваны культработнікамі.

Аляксандр БАРЫЛА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.

[nggallery id=34]



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *