Куды здаваць няспраўныя люмінесцэнтныя лямпы?

Актуальное

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка гарадскога пасёлка Кацярына Фёдараўна Галубіна. У яе выйшлі са строю дзве люмінесцэнтныя лямпы. Яна ведае, што выкідваць у сметнік іх нельга, але каму іх можна тады здаць? Дапамагчы адказаць на гэта пытанне яна і папрасіла нас.

Мы даведаліся, што прыём люмінесцэнтных лямп у насельніцтва ажыццяўляе УКП ЖКГ. У прыватнасці, трэба прыйсці ў адміністрацыйны будынак і здаць няспраўныя лямпы галоўнаму энергетыку Уладзіміру Уладзіслававічу Шантару. Пажадана папярэдне дамовіцца пра час, патэлефанаваўшы ў дыспетчарскую па нумары 4-14-97.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *