Аператыўна і зладжана перавозяць зерне ад камбайнаў вадзіцелі ААТ «Агратэхсэрвіс» Іван Яфімаў і Яўгеній Пестун

Сельское хозяйство

Аператыўнасць і хуткасць на жніве ў многім залежаць ад таго, наколькі своечасова будзе пададзены да камбайнаў грузавы транспарт для адвозу зерня на сушылкі.
Зладжана і эфектыўна, не даючы камбайнам з загружанымі зернем бункерамі прастойваць у полі ў чаканні тэхнікі для адвозу, працуюць вадзіцелі грузавых аўтамабіляў у ААТ “Агратэхсэрвіс”.
Не першы год задзейнічаны на адвозе зерня ад камбайнаў Іван Яфімаў і Яўгеній Пестун. На сваіх грузавых МАЗах яны штодзень працуюць на жніве, займаюцца транспарціроўкай зерня, разам з іншымі клапоццяца пра своечасовае завяршэнне ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы.
Сяргей РАЙЧОНАК.