Шаркаўчане распрацавалі і збіраюць прычэп для «Расы»

Сельское хозяйство

два новыя прычэпы чакалі адпраўкі на "Аграмашрэсурс"

Мы неаднаразова ўзгадвалі на старонках нашай газеты пра сельскагаспадарчы агрэгат «Раса», які аказаўся запатрабаваным на сельгаспалетках. У яго шмат плюсаў, але ўзнікае праблема з транспарціроўкай. Яго колы не прызначаны для дарог з цвёрдым пакрыццём, і пераязджаць самастойна на вялікія адлегласці яму не пажадана. Дапамагчы ў гэтай праблеме ўзяліся шаркаўчане. Якім чынам? Аб гэтым нам расказаў дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «Ельня-Экатур», якое з’яўляецца дылерам вытворцаў «Росаў» ТАА «Аграмашрэсурс» у нашым рэгіёне, Васілій Яўгенавіч Жураўскі:

— Сумесна з «Аграмашрэсурсам» мы распрацавалі праект прычэпа для перавозкі «Расы» і ўзяліся за яго ажыццяўленне. Для гэтага была створана ТАА «Прызар», спецыялісты якога і заняліся зборкай прычэпа. Галоўны элемент — нясучую раму — мы бяром на заводзе ў Лідзе. Вялікім плюсам з’яўляецца тое, што рама ацынкаваная. Спецыяльна шукалі такую, каб служыла болей, асабліва пры перавозцы «Росаў», якія працуюць з хімікатамі. Увогуле, практычна ўсе камплектуючыя дэталі беларускай вытворчасці. Ужо зроблена пробная партыя, якраз цяпер адпраўляем два прычэпы на «Аграмашрэсурс». Думаю, што прадукцыя будзе запатрабавана, улічваючы, што вытворчасць «Росаў» працягваецца. Таксама будзем прапаноўваць прычэпы тым гаспадаркам, якія ўжо набылі агрэгат. Да таго ж, прычэп можна выкарыстоўваць не толькі для перавозкі “Росаў”, а іншага, напрыклад, сена ці невялікіх пабудоў. Ён будзе запатрабаваны як у гаспадарках, так і ў асобных гаспадароў.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *