У мінулую суботу, 3 верасня, у гарадскім пасёлку прайшоў першы восеньскі кірмаш па рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. На аўтапляцоўцы каля гасцініцы шаркаўчане і жыхары раёна маглі набыць разнастайную гародніну, садавіну, расаду кветак.
Па даступным кошце пакупнікі набывалі агуркі, памідоры, бульбу, капусту, моркву. ААТ “Даватарскі” вёў продаж зерня пшаніцы.
Узнёслы настрой музыкай і песнямі стваралі работнікі раённага Цэнтра культуры і Іёдскага СДК.
10, 17 і 24 верасня кірмаш працягне сваю работу. Такім чынам, у шаркаўчан ёсць магчымасць набыць неабходныя тавары і папоўніць свае харчовыя запасы на зіму.
Сяргей РАЙЧОНАК.











