Вельмі складаныя па механічнаму саставу глебы ААТ “Буеўшчына” — гліністыя і пераўвільготненыя. Але і тут паступова пасяўная набірае тэмпы. Вызначыліся свае перадавікі на ўсіх відах работ.
Напрыклад, за вёскай Марціняты раскінулася поле ў 50 гектараў пад шматгадовымі травамі. Там вялі падкормку перадавы механізатар Віктар Максімаў, які значна перавыканаў норму выпрацоўкі, і Аляксандр Аляксяёнак, які вярнуўся з арміі і адразу ўключыўся ў пасяўную кампанію. Сярод моладзі ён трымае першынство. Пераможцы працоўнага спаборніцтва ўзнагароджаны пераходнымі вымпеламі і грашовымі прэміямі.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.