Зберагчы і перадаць нашчадкам” — такія словы прагучалі з вуснаў аднаго з афіцэраў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падчас правядзення акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылягаючай да памятнага знака ў гонар 20-годдзя вызвалення Шаркаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і помніка Герою Савецкага Саюза Раману Сцяпанавічу Кудрыну ў скверы на плошчы 1-га Мая райцэнтра.
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове займаюцца добраўпарадкаваннем гэтай тэрыторыі, сочаць за яе чысцінёй. Да іх далучыліся старшакласнікі сярэдняй школы № 2, якая носіць ганаровае імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына, а таксама першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская.
— Чарговае мерапрыемства па добраўпарадкаванні памятнага месца мы вырашылі правесці напярэдадні важнай даты для нашай краіны — Дня народнага адзінства, — кажа намеснік начальніка РАНС Валерый Ліпскі. — Нам важна на сваім уласным прыкладам паказаць шаркаўшчынскай моладзі, як беражліва трэба адносіцца да знакавых мясцін, звязаных з гістарычным мінулым гарадскога пасёлка і раёна. Наша задача — захаваць не толькі матэрыяльныя аб’екты, але і гістарычную праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, перадаць яе наступным пакаленням.
Сяргей РАЙЧОНАК.
