У мінулую пятніцу, 23 верасня, наш раён з чарговым рабочым візітам наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў.
Уладзімір Сямёнавіч прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, а потым правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян у Радзюкоўскім сельвыканкаме.
Да Уладзіміра Сямёнавіча паступіў зварот ад жыхароў аграгарадка. Працягласць цэнтральнай вуліцы гэтага населенага пункта даволі значная, а аўтобусны прыпынак у напрамку горада Глыбокае існуе толькі адзін, у той час як у напрамку раённага цэнтра іх два. Людзям, якія карыстаюцца маршрутным транспартам, нязручна дабірацца да прыпынку, які знаходзіцца на паўднёвым ускрайку аграгарадка, з паўночнага боку. Зварот грамадзян быў разгледжаны, пытанне ўладкавання аўтобуснага прыпынку будзе вырашана ў кастрычніку.
У адным будынку з Радзюкоўскім сельсаветам размешчана і сельская бібліятэка. Уладзімір Сямёнавіч наведаў яе, пацікавіўся ў бібліятэкара Валянціны Абрамавай запатрабаванасцю паслугамі ўстановы культуры, кніжным фондам, колькасцю чытачоў і разнастайнасцю мерапрыемстваў. Мясцовая бібліятэка — гэта асяродак культуры і месца зносін усіх катэгорый мясцовага насельніцтва. Пажылыя людзі з задавальненнем карыстаюцца перыядычнымі выданнямі, дзеці чытаюць літаратуру школьнай праграмы, удзельнічаюць у тэматычных мерапрыемствах і святах, якія праводзіць бібліятэкар.
У той жа дзень Уладзімір Сямёнавіч пабываў у Германавіцкай СШ. У межах праграмы “ШАГ” (“Школа актыўнага грамадзяніна”) у памяшканні школьнага музея прайшло марапрыемства патрыятычнага накірунку з вучнямі старэйшых класаў. Прысутныя абмеркавалі тэмы гістарычнай памяці, малой радзімы, школьнікі расказалі пра тое, якімі грамадска-карыснымі справамі займаюцца падчас летніх канікулаў. У сваю чаргу, Уладзімір Сямёнавіч падзяліўся ўспамінамі пра свае школьныя і студэнцкія гады, калі разам з равеснікамі-камсамольцамі працаваў у будаўнічых атрадах, прымаў удзел у грамадскім жыцці. І цяпер вельмі важна, каб моладзь праяўляла сваю ініцыятыву, займала актыўную жыццёвую пазіцыю. Уладзімір Сямёнавіч у завяршэнні мерапрыемства ўручыў падарункі 14-гадовым школьнікам — кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”
Сяргей РАЙЧОНАК.
Также Владимир Матвеев принял участие в заседании районного исполнительного комитета, на котором рассматривались вопросы выполнения государственных программ «Беларусь гостеприимная», «Физическая культура и спорт» и » Дороги Беларуси» на территории Шарковщинского района.