29 верася Павел Сільчонак правёў прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію» ў Шаркаўшчыне

Общество

29 верасня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак у малой зале райвыканкама правёў асабісты прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію”.
Да парламентарыя патэлефанавала жыхарка гарадскога пасёлка. Жанчына пражывае па вуліцы Савецкай у прыватным доме. Мае намер правесці электрычнае ацяпленне ў жылое памяшканне. Па яе словах, яна ўжо звярталася ў раён электрычных сетак, але справа так і не зрушылася з месца.
У Шаркаўшчынскім раёне электрычных сетак галоўны інжынер арганізацыі Віктар Лагун паведаміў, што на сённяшні дзень няма тэхнічных магчымасцяў для правядзення электрычнага ацяплення ў дадзеным мікрараёне. Разам з тым, Віктар Ільіч запэўніў, што на наступны год запланавана рэканструкцыя лініі электраперадач па вуліцы Савецкай у гарадскім пасёлку. Такім чынам, з’явіцца магчымасць для жадаючых усталяваць у сваіх жылых дамах сучаснае электраацяпленне.
— Асабіста я лічу, што просьбы і праблемы, нават самыя дробныя, з якімі сутыкаюцца людзі ў паўсядзённым жыцці, павінны быць вырашаны станоўча, — упэўнены Павел Матвеевіч. — Кожнага, хто звяртаецца з пытаннямі да прадстаўнікоў улады, трэба выслухаць і дапамагчы. На гэта і накіравана наша работа.
Сяргей РАЙЧОНАК.